Objavljen v Belarus - Prvi koraki v eRevollution - 15 Apr 2016 12:35 - 4

Прывітанне, пачаткоўцу!
Сёння выходзіць у свет другая частка гайду па гульне ERevollution (ER)
Q/A Пытанні і адказы:
1) Першы раз зарэгістраваліся ў ER. Што тут трэба рабіць?
Тут можна ваяваць, чытаць прэсу ды выдаваць сваю газету, будаваць заводы, фабрыкі ды стаць алігархам.
2) У мяне мала сілы, не хапае колькасці дамагу для атрымання медалі Герой Бітвы ды інш.

З 1 красавіка гульцам якія толькі пачалі гуляць падаравалі бясплатную трэніравальную пляцоўку, якая падвышае вашую сілу на дадатковыя бясплатныя 10 адзінак штодня. Таксама раім узяць крэдыт у спадара губернатара ды зрабіць апгрэйд 2гой бясплатнай залі да другога ўзроўню што дасць вам +20 сілы штодня.
Ўвага! Колькасць грошай у банку абмежаваная.
3) З кім Беларусь сябруе з кім ваюе?

Беларусь падпісала дамову аб узаемадапамоге з Украінай, першай краіне ў свеце па вайсковаму ўплыву. Але ж пакуль беларускія землі акупаваныя ды падзеленыя паміж Латвіяй ды Літвою. Каб пабудаваць моцную краіну запрашайце новых гульцоў, чым нас болей тым мы мацней.
4) Што рабіць з фабрыкаю ежы ды дзе ўзяць зброю? Дзе можна зарабіць больш грошай?
Гульня пабудаваная на сістэме бонусаў. Кожны рэгіён мае свой унікальны бонус да вырабніцтва ежы, зброі і гд. Але ж тут неабавязкова каб твая краіна мела ўсе бонусы. Дастаткова пераехаць у краіну з ТОП5 ды можна карыстацца з бонусаў гэтай краіны нават бясплатна. Таксама заможныя алігархі плоцяць больш грошай ды там можна добра зарабіць. Адзінае пра што трэба ведаць, што калі вы вернецеся ў Беларусь то вы не зможаце працаваць на замежнага гаспадара знаходзячыся дома.

Напрыклад я працую на ўкраінца за 30 адзінак валюты, таксама я карыстаюся бонусам да вырабніцтва ежы ды зброі 200% (замест 120 адзінак ў Беларусі я вырабляю 200 запар).
І напрыканцы карысная парада: зарабляйце грошы ды голд ды будуйце заводы й фабрыкі. Вырабляйце прадукты там дзе 200% бонус а рэшткі прадавайце на Радзіме. Такім чынам у Беларусі з’явіцца свой рынак, грошы ды алігархі. Чытайце фід стужку, там шмат карыснага.
Зычым вам прыемнай гульні!
Не разумею па-беларуску :)
Podpri
vooztrollinAnonymous Hero IIKomentarji (4)